Посольство Республики Беларусь в Российской Федерации сообщает
о проведении Парламентской рабочей группой по делам белорусов зарубежья
при поддержке Министерства иностранных дел, Министерства культуры, Республиканского центра национальных культур
в период с 1 января по 1 октября 2025 года медиаконкурса «Ганаруся маёй Беларуссю!».
Медиаконкурс проводится в целях популяризации культурного наследия белорусского народа среди белорусов зарубежья
(членов белорусских диаспоральных организаций),
а также приурочен к празднованию 80-летия Победы в Великой Отечественной войне.
(положение о проведении медиаконкурса во вложении)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Кіраўнік рабочай групы
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь па справах
беларусаў замежжа
Гаўрыловіч У.М.
«о сеnser 2024 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні медыяконкурсу «Мы – разам! Ганаруся маёй Беларуссю!»,
прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне,
сярод членаў грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа
1. Асноўныя мэты і задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца дзеля:
далучэння членаў грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой
да папулярызацыі культурнай спадчыны беларускага народа, дасягненняў ў
галіне беларускай літаратуры у краінах іх пражывання, падтрымкі сямейнай
творчасці, падтрымкі і заахвочвання ў ажыццяўленні імі культурнаасветніцкай дзейнасці, умацавання станоўчага іміджу Беларусі і беларускага
народа ў свеце.
2. Арганізатар конкурсу
Парламенцкая рабочая група па справах беларусаў замежжа.
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы:
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
Дзяржаўнай ўстановы культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр
нацыянальных культур».
У якасці партнёраў конкурсу могуць выступаць дзяржаўныя і
грамадскія арганізацыі Рэспублікі Беларусь, фізічныя і юрыдычныя асобы,
якія засноўваюць свае заахвочвальныя прызы ўдзельнікам конкурсу ці іншым
чынам спрыяюць рэалізацыі данага праекта.
3. Намінацыі і ўдзельнікі конкурсу
1. Намінацыя “Мой любімы вершаваны твор» (відэазапіс чытання
напамяць вершаў, прысвечаных гераічным падзеям Вялікай Айчыннай
вайны, створаных класікамі беларускай савецкай літаратуры і
сучаснымі беларускімі аўтарамі; вершы — на выбар чытальнікаў).
У намінацыі прымаюць удзел: члены грамадскіх арганізацый беларусаў
замежжа.
2. Намінацыя «Песня маёй сям’і” (відэазапіс выканання беларускай
народнай (аўтарскай) песні).
У намінацыі прымае ўдзел: сямейны гурт выканаўцаў (не менш 3
прадстаўнікоў канкрэтна ўзятай сям’і беларусаў, якая з’яўляецца
членам грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа).
4. Умовы ўдзелу, тэрміны
Матэрыялы на ўдзел у конкурсе «Ганаруся маёй Беларуссю!»
накіроўваюцца з 1 студзеня па 1 кастрычніка 2025 года на электронную
пошту Belarus.konkurs@nullhouse.gov.by і ўключаюць у сабе:
заяўку адвольнай формы (яе могуць падаваць самі ўдзельнікі ці
грамадскія арганізацыі беларусаў замежжа) з дакладнымі звесткамі пра
ўдзельнікаў (чытальнікаў і ўдзельнікаў сямейнага гурта), краіну, адрас ix
пражывання, звесткамі пра прадстаўляемае грамадскае аб’яднанне беларусаў
замежжа, кантактамі ўдзельнікаў. Абавязкова неабходна ўказваць у заяўцы
аўтарства паэтычнага твора, выбранага для чытання, аўтарства песні (калі
ёсць);
відэазапіс чытання мастацкага твора (не больш 3 хвілін);
відэазапіс выканання народнай (аўтарскай) песні (не больш 3,5 хвалін).
Адным чытальнікам ці адным сямейным гуртом могуць быць
прадстаўлены на конкурс не болей 2 відэазапісаў у фармаце MP4, AVI.
5. Падвядзенне вынікаў, журы, узнагароджванне
Па меры паступлення на электронную пошту Арганізатара відэазапісы
размяшчаюцца на старонках групы “Беларусы свету» y Facebook, такім
чынам прадстаўляюцца шырокаму колу слухачоў і гледачоў.
У склад журы ўваходзяць: кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага
сходу па справах беларусаў замежжа Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч
(старшыня журы) і члены рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь па справах беларусаў замежжа. Да ўдзелу ў працы журы могуць
быць запрошаны прадстаўнікі Пастаяннай камісіі па правах чалавека,
нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, зацікаўленых
міністэрстваў і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, а таксама
пісьменнікі, артысты, дзеячы культуры краіны.
Падвядзенне вынікаў конкурсу праводзіцца на працягу месяца з
моманту спынення прыняцця заявак.
У кожнай з намінацый вызначаюцца пераможцы – 1, 2, 3 месца.
Пераможцы ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі I, II, III
ступені Рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па справах
беларусаў замежжа.
Лепшыя ўдзельнікі (сямейныя гурты) конкурсу могуць быць адзначаны
іншымі ўзнагародамі ўстаноў-партнёраў і падтрымліваючых конкурс мецэнатаў.
Спецыяльныя дыпломы па меры магчымасці могуць быць уручаны на
асобнай урачыстасці ці перасылаюцца пераможцам у электроннай форме на
адрас, з якога яны дасылалі на конкурс заяўку і відэазапіс.
Арганізатар не пазней 1 лістапада інфармуе канкурсантаў і зацікаўленых аб выніках конкурсу праз размяшчэнне адпаведнай інфармацыі
на старонках групы «Беларусы свету” ў Facebook.